We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Д​е​н​ь г​р​у​с​т​н​ы​х с​о​б​а​к

from Slow Mob by Autonomicon

/

lyrics

Лізнула дахі не распаленае яшчэ малінавае сонца — раз,
другі, трэці. Злізала цёмную, верхавіну дома, што забавілася
ў ночы. На трэцім нехлямяжым, але ўжо цалкам раніш-
нім паверсе Бешачка і Пафнуцік прачынаюцца на посцілцы
ў вітальні. Балонкі кладуць галовы на лапы і застаюцца
ляжаць, чуйна, узбурана. Алена Рычардаўна на кухні, зноў па
старасці сваёй падумала, што будні дзень, гатуе сасіскі і каву.
Алена Рычардаўна не зветрыць нават сённяшні дзень, чаго
ўжо казаць пра заўтрашні! Зараз, як зазвычай, схамянецца і
закрычыць у вітальню: «Бешачка, Пафнуцік! А што ў мяне
ёсць для пупікаў! Гайда, хадзіце сюды!» Але Бешачка і
Пафнуцік не спяшаюцца да альцгеймеравых ружовых сасісак.
Яны ляжаць — бы сфінксы, балонкі-аракулы. Блыхі, коткі,
косткі, лівер і вяндліна — усё марная марнасць. Блішчаць
вочы, сухія насы, сабакам не да кілбас.
Дзесьці ў глухой вёсачцы бязродны кудлаты сабака Палкан
наструньвае вушы, пачуўшы рыпенне дзвярэй і, бразгаючы
ланцугом, выпаўзае з будкі. Усё як заўжды, гаспадыня спя-
шаецца на ранішнюю дойку, бразгаючы вёдрамі, ад яе тхне
сном, малаком, просам і чаканнем кармёжкі. Але нешта не
так, адчувае Палкан, ветрачы — нейкі пах, незразумелы,
чужынскі, заўтрашні, мяшаецца са звыклымі і роднымі, і
вось здаровы сон ператвараецца ў жахлівы, і малако скісае, і
проса пакрываецца цвіллю, і ад чакання кармёжкі застаецца
ўстойлівы востры пах голаду. І ён не вытрымлівае, ён
120 121
падымае сваю пысу да сонца, што радзіцца ў апошні раз і
ад якога больш не пахне будучыняй і скуголіць, так, як не
скуголіў ніколі, і скуголенне гэтае, падхопленае суседскімі
сабакамі, нясецца рэквіемам па-над вёскай.
— У-у-у, дурань кляты! — гаспадыня, што здрыганулася
ад неспадзеўкі, на хаду паддае сабаку мыском бота, і спя-
шаецца далей — яшчэ ж столькі справаў трэба парабіць,
столькі ўсяго паспець у гэтым жыцці!
І, пакуль яна не схаваецца за веснічкі, сшэрхлы Палкан
праводзіць яе позіркам, і па яго шырокай, пакрытай шнарамі
пысе коцяцца слёзы роспачы.
Ананімны сабака ў далёкім горадзе ананімна ветрыць
наваколле. Пыса ўгору, збянтэжаная, гаротная. Крыху далей,
крыху далей — там, за пахам чалавечага поту, спермы, гні-
лога мяса і незабудак — яшчэ далей — так, з заўтра — з
заўтра тхне цёмным страшным пакінутым пакоем. І не будзе
рукі, што гайдане арэлі і ня прыляціць бусла і вясёлым
жалейкам не хопіць дыхання. Сабака садзіцца і плача.
— Ты забыўся, але я памятаю, як асцярожліва я пады ходзіў
да твайго агню, калі я быў сабачаняткам, як твая жонка збірала
яблыкі, як мы сядзелі ля агню, абняўшыся і глядзелі ў цемру
вакол нас. І зорак было больш, і ты быў дужэйшым, я думаў,
ты вырасцеш, але ты так і не рос, вось я не сабачаня, а ты ўсё
той жа бяспоўсцевы, лакцісты, мой сябар, мой спадарожнік.
Мы столькі прайшлі разам, паляванні, скуралупні, ланцугі і
тваё смешнае «але-гоп!» замест «люблю». І вось заўтра няма, а
ты не ведаеш, а я ведаю. Не вінаваць мяне за маю сённяшнюю
тугу, іншай ужо не будзе.
Старэча фокстэр’ер не пабег за палкай, так і сеў на клум-
бу. «Ты чаго, што здарылася?» «Нічога. — падумаў фокс-
тэр’ер — Здарылася нічога, ну, амаль што ўжо здарылася».
Ён падышоў да гаспадара і паглядзеў яму ў вочы, гэтак, як
ніколі раней не глядзеў — можа, зразумее?
Пачынаецца дзень тужлівых сабак.

credits

from Slow Mob, track released July 10, 2020
Bông Hoa - violin, piano, noises

license

all rights reserved

tags

about

Autonomicon Poland

contact / help

Contact Autonomicon

Streaming and
Download help

Redeem code

Report this track or account

If you like Autonomicon, you may also like: